Зяленскі правёў размову з Вучычам
1- 26.12.2024, 21:48
- 2,290
Абмеркавалі развіццё стасункаў паміж Украінай і Сербіяй.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў чацвер, 26 снежня, правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам Сербіі Аляксандрам Вучычам. Абмеркавалі развіццё стасункаў паміж краінамі.
Пра гэта паведамляе Telegram Зяленскага.
«Правеў тэлефонную размову з Прэзідэнтам Сербіі Аляксандрам Вучычам, каб абмеркаваць развіццё стасункаў паміж нашымі краінамі», – паведаміў Зяленскі.