27 снежня 2024, Пятніца, 11:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Reuters: Самалёт Azerbaijan Airlines быў збіты расейскай сістэмай СПА «Панцыр-С»

21
Reuters: Самалёт Azerbaijan Airlines быў збіты расейскай сістэмай СПА «Панцыр-С»

Сувязь лайнера была паралізаваная сістэмамі радыёэлектроннай барацьбы на падлёце да Грознага.

Пасажырскі самалёт Azerbaijan Airlines, які 25 снежня пацярпеў крушэнне ў Казахстане, быў збіты расейскай сістэмай супрацьпаветранай абароны «Панцыр-С». Пра гэта паведаміла агенцтва Reuters са спасылкай на неназваных суразмоўцаў, абазнаных у гэтым пытанні.

Чатыры суразмоўцы з Азербайджана, азнаёмленыя з папярэднімі вынікамі расследавання авіякатастрофы, расказалі, што самалёт збіла менавіта расейская СПА.

Адзін з іх дадаў, што папярэднія вынікі паказалі, што лайнер быў збіты расейскім самаходным зенітным ракетна-гарматным комплексам «Панцыр-С», а ягоная сувязь была паралізаваная сістэмамі радыёэлектроннай барацьбы на падлёце да Грознага.

«Ніхто не сцвярджае, што гэта было зроблена спецыяльна. Аднак, беручы да ўвагі вызначаныя факты, Баку чакае ад расейскага боку прызнанняў у збіванні азербайджанскага самалёта», – падкрэсліў суразмоўца.

Тры іншыя крыніцы пацвердзілі, што азербайджанскае расследаванне прыйшло да такой самай папярэдняй высновы.

Транспартная пракуратура Казахстана ў рэгіёне, дзе ўпаў самалёт, паведаміла, што яе расследаванне яшчэ не прыйшло ні да якіх высноваў пра катастрофу.

Віцэ-прэм'ер-міністр Казахстана Канат Базімбаеў заявіў, што не можа ні пацвердзіць, ні аспрэчыць сцвярджэнне, што расейская СПА збіла самалёт.

Нагадаем, 25 снежня 2024 года разбіўся самалёт у горадзе Актаў у Казахстане. На борце знаходзіліся 67 чалавек, у тым ліку чальцы экіпажа. Вядома, што загінулі 38 чалавек.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках