Сабаленка прыехала ва ўлюбёную краіну і пазначыла мэты на 2025 год
10- 26.12.2024, 19:58
- 5,650
Першая ракетка свету размясцілася ў Брысбэне.
Першая ракетка планеты Арына Сабаленка размясцілася ў Брысбэне перад стартам сезона-2025.
Беларуска пачне шлях на спаборніцтвах WTA 500. А следам яна будзе абараняць чэмпіёнскі тытул на Australian Open - першым турніры Вялікага шалома ў 2025 годзе.
Арына прызналася, што адчувае сілы для добрага старту новага сезона, а Брысбэн выклікае выключна прыемныя ўспаміны.
«Люблю Аўстралію і заўсёды прыязджаю сюды з жаданнем перамагчы. Тут неймаверныя заўзятары, якія шчыра любяць тэніс, і іх падтрымка адчуваецца на корце, што мне вельмі падабаецца», - сказала Сабаленка.