Рух па Басфоры прыпынілі
3- 26.12.2024, 19:06
- 6,138
Праз паломку танкера, які ішоў у РФ.
Рух суднаў па праліве Басфор у абодва бакі быў прыпынены праз паломку танкера Cordelia Moon, які накіроўваўся ў Расею, піша Hürriyet са спасылкай на турэцкі Мінтранс.
Судна зламалася ля мыса Енікей, яно ішло з Ялавы ў Расею.
Паводле звестак сэрвісу MarineTraffic, нафтавы танкер Cordelia Moon ходзіць пад сцягам Панамы.
Галоўнае ўпраўленне берагавой аховы пачало буксіроўку Cordelia Moon.
У лістападзе рух праз Басфор быў заблакіраваны праз зламаны танкер NAZAN, які ішоў з Расеі. Паломка адбылася ў раёне Кандзілі ў Стамбуле. У судна было няспраўнае стырно.
У студзені праліў перакрыў танкер Peria пад сцягам Ліберыі, які рухаўся з Расеі ў Ізмір, у яго праз непагадзь апусціўся якар.