Азербайджанскія СМІ: Сітуацыя відавочная
19- 26.12.2024, 17:22
- 30,844
Расейцы хацелі, каб падбіты імі самалёт упаў у Каспійскае мора.
Азербайджанскае СМІ Caliber.Az са спасылкай на крыніцы ва ўрадзе паведамляе, што паводле папярэдніх вынікаў расследавання было выяўлена, што самалёт AZAL, які накіроўваўся па маршруце Баку-Грозны, зазнаў нападу на падлёце ў горад Грозны сістэмай расейскай СПА "Панцыр-З".
Больш за тое, у выніку выкарыстання сістэм РЭБ расейскім бокам была поўнасцю паралізаваная сістэма сувязі азербайджанскага борта.
Адзначым, што паводле расейскіх жа крыніц, у момант здзяйснення рэйса над тэрыторыяй Чачэніі расейскія СПА спрабавалі збіць украінскія БПЛА. У такім выпадку расейскі бок быў абавязаны закрыць сваю паветраную прастору для цывільных самалётаў, чаго, аднак, зроблена не было. Чаму над Чачэніяй не была абвешчаная беспалётная зона – вялікае пытанне.
Як вядома, аэрапорт горада Грозны не даў дабро на пасадку самалёта. Больш за тое, азербайджанскаму борту таксама не былі дадзеныя дазволы на пасадку ў аэрапортах у Махачкале і Мінеральных Водах. Дэзарыентаваны экіпаж борта, які зазнаў абстрэл СПА і ўздзеянне сістэм РЭБ, быў перанакіраваны ў казахстанскі горад Актаў.
Можна меркаваць, што гэтая рэкамендацыя была дадзеная з адной мэтай: каб самалёт упаў у Каспійскае мора, усе сведкі б загінулі, а самалёт затануў.
“У расейскіх СМІ, з'яўляюцца мэтанакіраванымі ўкідамі з мэтай увядзення ў зман грамадскай думкі. Відэазапісы з салона самалёта сведчаць аб тым, што два пасажыры былі паранены аскепкамі. Усе паказанні сведак, у тым ліку наконт выбухаў, якія чулі за бортам, паказваюць на працу СПА”, — піша выданне.
“Для азербайджанскага боку, які ўдзельнічае ў расследаванні, сітуацыя абсалютна відавочная. Ніхто не сцвярджае, што зроблена гэта было мэтанакіравана. Аднак, улічваючы высвеіленыя факты, у Баку чакаюць, што расейскі бок прызнаецца ў збіцці азербайджанскага борта, прынясе афіцыйныя прабачэнні азербайджанскаму народу і правядзе паўнавартаснае расследаванне, у выніку якога будуць прыцягнутыя да адказнасці ўсе вінаватыя”, - паведамляе Caliber.Az.