27 снежня 2024, Пятніца, 6:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Euronews: Азербайджан пацвярджае, што пасажырскі самалёт збіла расейская ракета

43
Euronews: Азербайджан пацвярджае, што пасажырскі самалёт збіла расейская ракета

Лайнеру Embraer 190 забаранілі садзіцца ў РФ.

Расейская ракета класа "зямля-паветра" стала прычынай катастрофы самалёта авіякампаніі Azerbaijan Airlines у Актаў 25 снежня.

Са слоў суразмоўцаў выдання, ракета была выпушчана па рэйсе 8432, які рухаўся з Баку ў Грозны, падчас паветранай актыўнасці беспілотніка над сталіцай Чачэніі. Ракета ўзарвалася побач з самалётам, пашкодзіўшы яго ашалёўку.

Як сцвярджаюць крыніцы Euronews, пашкоджаны лайнер запытваў аварыйную пасадку, але яму не дазволілі прызямліцца ў аніводным з расейскіх аэрапортаў, пасля чаго ён атрымаў загад ляцець праз Каспійскае мора ў кірунку Актаў.

Са звестак, навігацыйныя сістэмы GPS самалёта былі заглушаныя на працягу ўсяго палёту над морам.

Самалёт Embraer авіякампаніі Azerbaijan Airlines, які рухаўся з Баку ў Грозны, разбіўся паблізу Актаў раніцай 25 снежня. На борце знаходзіліся 67 чалавек, у тым ліку пяцёра чальцоў экіпажа.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках