У Беларусі забараняюць «шакаладныя яйкі» з Расеі
1- 26.12.2024, 15:57
- 3,304
Пад забаронай - два тыпы.
Шакаладныя вырабы «Коцікі, наперад» і «ZAZU» з цацкай з Уладзівастока забароняць прадаваць увозіць у Беларусь і прадаваць у краіне з 27 снежня, паведамляе «Дзяржстандарт».
Прысмакі ўключылі ў рэестр небяспечнай прадукцыі, паколькі яны не адпавядаюць патрабаванням тэхрэгламентаў Мытнага саюза. Інфармацыя «шакаладны выраб», паказаная ў маркіроўцы, недакладна характарызуе прадукт, у якога адсутнічае якая асобная частка шакаладу ад агульнай масы вырабу, затое ёсць недапушчальныя алеі.
«Вытворца наўмысна надаў знешні выгляд і асобныя ўласцівасці прадукцыі, але пры гэтым яна не можа быць ідэнтыфікаваная як прадукцыя, за якую выдаецца», - гаворыцца ў паведамленні.