Працаўнікам Ганцавіцкага райспажыўсаюза выдалі салодкія навагоднія падарункі, якія выклікалі толькі горыч
12- 26.12.2024, 15:18
- 11,284
Гэта паказала, як начальства "паважае" супрацоўнікаў.
Супрацоўнікам Ганцавіцкага райспажыўтаварыства выдалі ў якасці навагодніх падарункаў восем слоікаў варэння, тэрмін прыдатнасці якога скончыцца ў жніўні 2025-га, і сертыфікат на 27 рублёў у мясцовую кулінарыю. Відэа гэтага "падарунку" апублікаванае ў TikTok.
Мяркуючы з подпісу да роліка, такая “высокая адзнака” заслуг супрацоўнікаў, у тым ліку якія прапрацавалі на прадпрыемстве ўсё жыццё, стварыла ў іх зусім не святочны настрой, а выклікала адчуванне абсурду і таго што іх не паважаюць.
У подпісе сказана "дзякуй за напамін, што галоўная каштоўнасць супрацоўнікаў для вас - гэта іх здольнасць з усмешкай успрымаць усе нават абсурдныя жэсты".