УСУ атакавалі завод па вытворчасці паліва для балістыкі ў Расеі
- 26.12.2024, 12:46
- 4,664
Сталі вядомыя дэталі ўдару па аб'екце ВПК у Растоўскай вобласці.
Паветраныя сілы УСУ на днях атакавалі прадпрыемства ў Растоўскай вобласці.
Пра гэта паведамляе Управа стратэгічных камунікацый УСУ ў Telegram.
Як адзначаецца, нядаўна Паветраныя сілы УСУ нанеслі высокадакладны ўдар па аб'екце вайскова-прамысловага комплексу ў горадзе Каменску-Шахцінскім Растоўскай вобласці.
Страткам УСУ адзначае, што Расея выкарыстоўвала гэтае прадпрыемства для вытворчасці цвёрдага паліва для балістычных ракет.
«Гэтая агнявая параза - частка ўсёабдымнай кампаніі па паслабленні магчымасцяў узброеных сілаў Расейскай Федэрацыі рэалізоўваць тэрарыстычныя атакі супраць мірных грамадзян Украіны», - гаворыцца ў паведамленні.