Андрэй Каваленка: Азербайджанскі пасажырскі самалёт быў збіты расейскім ЗРК
20- 25.12.2024, 21:24
- 18,340
Борт упаў у Казахстане.
Расейцы пашкодзілі азербайджанскі пасажырскі самалёт пры дапамозе зенітнага ракетнага комплексу. Пасля гэтага борт упаў у Казахстане.
Пра гэта паведамляе Сharter97.org са спасылкай на кіраўніка Цэнтра супрацьдзеяння дэзінфармацыі пры РНБА Украіны Андрэя Каваленкі ў Telegram.
"Сёння раніцай самалёт Embraer 190 азербайджанскай авіякампаніі, які ляцеў з Баку ў Грозны, быў збіты расейскім ЗРК", - адзначыў Каваленка.
Ён удакладніў, што Расея павінна была закрыць паветраную прастору над Грозным падчас магчымай атакі дронаў, але не зрабіла гэтага. У выніку самалёт атрымаў пашкоджанні і яго адправілі ў Казахстан, замест таго, каб дазволіць пасадку ў Грозным і выратаваць жыцці людзей.