26 снежня 2024, Чацвер, 3:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«У базу ўносілі, але на допыт не выклікалі»

11
«У базу ўносілі, але на допыт не выклікалі»

У беларускіх памежнікаў з'явіліся пытанні да студэнтаў, якія навучаюцца за мяжой.

Некаторых студэнтаў, якія вяртаюцца на зімовыя вакацыі ў Беларусь, сілавікі спыняюць на мяжы. Сярод іншага цікавяцца, чаму тыя паступілі ў замежныя ВНУ, правяраюць смартфоны. Інфармацыя пра допыты на мяжы з'явілася ў закрытым студэнцкім Telegram-чаце, расказала крыніца CityDog.io.

Выданне не здолела пацвердзіць гэтыя звесткі ў іншых, адкрытых, студэнцкіх чатах.

Тым не менш у Instagram выданні адзін з карыстальнікаў пакінуў каментар, які пацвярджае цікавасць да студэнтаў: «Сябру, які вучыцца стала і з ПМЖ, на мяжы пры пашпартным кантролі апытвалі. Назва ўнівера і факультэта, калі паступіў, платна / бясплатна і ці ёсць ПМЖ. У базу ўносілі, але на допыт не выклікалі» (паведамленне нязначна адкарэктаванае).

Як адказваць на пытанні сілавікоў?

Юрыстка Святлана Галаўнёва раіць адказваць на пытанні сілавікоў праўдзіва, але не даваць занадта шмат інфармацыі.

– У тым, што чалавек вучыцца, напрыклад, у Польшчы, пакуль што няма нічога крымінальнага. Акрамя таго, тыя, хто выклікаюць на размову, ужо ведаюць, што студэнт вучыцца за мяжой. У гэтым выпадку можна сказаць, што вы выбралі польскую ВНУ, таму што вам падабаецца спецыяльнасць.

Не варта нічога гаварыць пра палітычныя матывы і стыпендыі, якія вылучаюцца на падтрымку рэпрэсаваных студэнтаў. Таксама не варта агучваць тое, што вы планавалі паступаць у Польшчу і для гэтага вучылі мову.

Прытрымлівайцеся праўды, але не давайце занадта шмат інфармацыі. Таксама не падпісвайце ніякіх папераў, калі размова адбывалася не як афіцыйны допыт.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках