Аліеў пакінуў нефармальны саміт СНД
- 25.12.2024, 13:43
- 14,458
Кіраўнік Азербайджана тэрмінова скіраваўся ў Баку.
Кіраўнік Азербайджана Ільхам Аліеў перапыніў візіт у Расею на фоне крушэння пасажырскага лайнера, які вылецеў з Баку, паведамляе «РІА Навіны» са спасылкай на крыніцу.
У Ленінградскай вобласці сёння, 25 снежня, пройдзе нефармальны саміт СНД.
«У сувязі з трагедыяй прэзідэнт Азербайджана вяртаецца ў Баку», – расказаў суразмоўца агенцтва.
Сёння, 25 снежня, самалёт Azerbaijan Airlines вылецеў з Баку ў Грозны. Праз туман ён быў перанакіраваны ў Казахстан, дзе і разбіўся. Папярэдне прычынай стала сутыкненне з птушкамі. На борце было 67 чалавек, у тым ліку 16 расейцаў. Выжылі 25 чалавек, іх грамадзянства пакуль невядомае.