26 снежня 2024, Чацвер, 0:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Хочам спакою і справядлівасці»

2
«Хочам спакою і справядлівасці»

Як свет сустракае Каляды.

Напярэдадні Калядаў папа рымскі Францішак адкрыў Святую браму ў саборы Святога Пятра напярэдадні Юбілейнага года хрысціянства, які будзе адзначацца ўвесь наступны год і прывабіць у Ватыкан мільёны паломнікаў, паведамляе BBC.

Увечары ў аўторак кіраўнік Рымска-Каталіцкай царквы таксама адслужыў святочную імшу і зноў успомніў пра ахвяраў вайны.

«Мы думаем пра войны, пра расстраляных з кулямётаў дзяцей, пра бомбы ў школах і лякарнях», – сказаў ён у сваёй гаміліі.

У сераду днём пантыфік паводле традыцыі звернецца з пасланнем «Гораду і міру» з гаўбца базілікі Святога Пятра.

У Рыме і Ватыкане гэтымі днямі ўзмоцненыя захады бяспекі на фоне нападу на калядны кірмаш у горадзе Магдэбург у Нямеччыне.

Зяленскі: «Мы хочам міру»

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў калядным відэазвароце ўспомніў радзіму знакамітага на ўвесь свет «Шчодрыка» – горад Пакроўск у Данецкай вобласці, які атакуюць расейскія войскі.

«Боская музыка, напісаная там, і зло, якое прынесла туды Расея, яскрава паказваюць, у чым розніца паміж намі і імі. Мы імкнемся ствараць, а для кагосьці сэнс жыцця – сеяць смерць. Мы хочам спакою, хочам справядлівасці, мы хочам міру», – сказаў ён.

Летась Зяленскі падпісаў закон аб святкаванні Калядаў 25 снежня ў адпаведнасці з грыгарыянскім календаром, гэты дзень быў абвешчаны выходным.

«Мы другі раз адзначаем Каляды ў адну дату як адна вялікая сям'я, адзіная краіна. Другі раз у новай гісторыі Каляды аб'ядноўваюць усіх украінцаў. Мы сёння поплеч», – дадаў украінскі прэзідэнт.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках