Калядны ўдар па Украіне: Расейцы запусцілі больш за 70 ракетаў і больш за сотню дронаў
17- 25.12.2024, 11:20
- 8,976
Сілы СПА здолелі збіць больш за 50 ракетаў.
У сераду, 25 снежня, Расея атакавала Украіну больш як 70 ракетамі, сярод якіх балістычныя, і больш чым сотняй ударных дронаў. Сілы СПА здолелі збіць больш як 50 ракетаў і значную частку дронаў.
Пра гэта паведаміў прэзідэнт Украіны сообщил президент Украины Уладзімір Зяленскі.
«Кожны расейскі масаваны ўдар патрабуе часу на падрыхтоўку. Гэта ніколі не спантанная пастанова. Гэта свядомы выбар не толькі цэляў, але і часу, і даты. Сёння Пуцін свядома абраў Раство для нападу. Што можа быць больш бесчалавечным?» – напісаў ён.
Паводле словаў Зяленскага, у выніку атакі ёсць траплянні, а ў некалькіх рэгіёнах уведзеныя адключэнні электразабеспячэння.
«Дзякуй кожнаму, хто цяпер працуе для краіны, хто на баявой варце дзяжурстве, хто абараняе наша неба. Адновім максімум. Расейскае зло не зламае Украіну і не сказіць Раство», – падкрэсліў прэзідэнт.