«Сярод гэтых “11 сяброў Оўшэна” быў грамадзянін Беларусі»
11- 24.12.2024, 16:57
- 13,516
Украінскія дэсантнікі без адзінага стрэлу захапілі ў палон групу акупантаў.
Воіны 77-й асобнай аэрамабільнай брыгады УСУ супольнымі намаганнямі з іншымі падраздзяленнямі ўзялі ў палон 11 акупантаў. Гэта адбылося за адзін раз і без адзінага стрэлу, бо напалоханыя акупанты пасля акружэння выкінулі зброю і схілілі галовы перад украінскімі вайскоўцамі. Сярод іх быў і грамадзянін Беларусі, які ваяваў у складзе УС РФ. Пра гэта гаворыцца ў публікацыі прэс-службы падраздзялення ў Telegram.
«Высветлілася, што сярод гэтых “11 сяброў Оўшэна” быў грамадзянін Беларусі, якога выправілі ўгнойваць украінскія землі падманам», – гаворыцца ў публікацыі.
На апублікаваных кадрах паказаны палонны вайсковец, які сказаў, што ён родам з Магілёўскай вобласці Беларусі.
«Мянты мяне прынялі і давай прэсаваць, маўляў, падпісвай кантракт на вайну. Я першы, другі і трэці раз адмовіўся. А потым зноў напіўся, а яны мяне зноў узялі, прэсанулі і я п'яны ўзяў і падпісаў», – патлумачыў ён.
Паводле словаўвайскоўца, пасля таго, як ён працверазеў, ужо было позна.
«Я ўжо быў у Варонежы. Мяне туды завезлі п'янага», – дадаў палонны акупант.