Насельніцтва Фінляндыі далей расце
4- 23.12.2024, 20:16
- 3,918
Дзякуючы мігрантам.
У Фінляндыі іміграцыя ў краіну працягвае падтрымліваць рост насельніцтва.
Аб гэтым паведамляе фінскі Статыстычны цэнтр, піша Yle.
Паводле папярэдніх звестак Статыстычнага цэнтра, колькасць насельніцтва Фінляндыі павялічылася амаль на 32 700 чалавек у перыяд са студзеня да лістапада гэтага года.
На канец лістапада колькасць насельніцтва краіны складала амаль 5 637 000 чалавек.
Колькасць імігрантаў перавысіла колькасць людзей, якія пакінулі краіну, прыкладна на 45 тысяч.
У той жа час колькасць народжаных была амаль на 13 тысяч меншая, чым колькасць памерлых.
Са студзеня да лістапада на свет з'явілася на 155 дзяцей болей, чым за аналагічны адрэзак 2023 года. Колькасць смерцяў склала 52 800, што на 2 500 менш, чым у 2023 годзе.