Колькі авіякампаній лятаюць праз Беларусь
2- 23.12.2024, 20:02
- 4,798
Заходнія авіяперавозчыкі працягваюць байкот беларускага неба.
У 2024 годзе над нашай краінай пачало лятаць больш самалётаў. Пра гэта ў эфіры "Першага інфармацыйнага" распавёў дырэктар Дэпартамента авіяцыі Мінтранса Ігар Голуб.
Авіякампаніі Кітая нарасцілі палёты праз Беларусь у 10 разоў. Казахстана - у 3,5 раза, Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў - у 1,3 раза.
Аднавілі палёты над тэрыторыяй нашай краіны самалёты з Азербайджана.
Паводле яго слоў, усяго ў 2024 годзе праз нашу паветраную прастору рэйсы выконваюць 134 авіякампаніі з 30 дзяржаў.