«Стоп таракан» па-грузінску
1- 23.12.2024, 17:24
- 4,372
Пратэстанты ў Грузіі прадэманстравалі прадстаўнікоў улады ў выглядзе насякомых-шкоднікаў.
У Тбілісі пачаўся марш грузінскіх фермераў, піша Paper Kartuli.
На адным з плакатаў актывісты намалявалі прадстаўнікоў улады ў выглядзе насякомых-шкоднікаў.
Адзначым, адным з лозунгаў беларускай рэвалюцыі ў 2020 годзе быў «Стоп таракан».
Слоган узнік пасля сустрэчы блогера Сяргея Ціханоўскага з жыхаркай Глыбокага Людмілай Барэйкай. У сваім апавяданні пра жыццё ў Беларусі яна згадала казку Карнея Чукоўскага «Тараканішча».
«Не было ў мяне мэты прынізіць Лукашэнку. Аднак мне прыгадалася гэтая казка, бо яна характарызуе ўвесь наш урад, усе баяцца аднаго чалавека, што б ён не казаў, як бы не абражаў усіх і ўвесь народ у тым ліку. Пагражаў, а ўсе стаялі, апусціўшы галовы і баяліся нешта сказаць. Менавіта гэтак адбывалася і ў казцы. І як лозунг ёсць у Беларусі «Жыве Беларусь!», так ёсць і лозунг «Стоп таракан!» - заявіла яна.