Пажар і дэтанацыя: дроны і ракеты УСУ ўдарылі па найбуйнейшым расейскім палігоне
6- 23.12.2024, 16:49
- 14,900
Атакаваны Кадамаўскі палігон.
У выніку ракетна-дронавага нападу ў мінулую нядзелю, 22 снежня, пацярпеў самы буйны вайсковы палігон УС РФ Кадамаўскі, які размяшчаецца ў пасёлку Персіянаўскім каля Новачаркаска Растоўскай вобласці, паведамляе Тelegram-канал ASTRA.
На палігоне пачаўся пажар і дэтанацыя. Аб пацярпелых невядома. Побач з палігонам дыслакуецца 150-я мотастралковая дывізія.
Варта адзначыць, што расейскія апазіцыйныя журналісты не пішуць, што ўдары былі. Атака на палігон была "камбінаванай", гэта значыць, акрамя БПЛА, выкарыстоўваліся яшчэ і ракеты.
Акрамя таго, паведамляецца, што дроны і ракеты збілі над Новачаркаскай ДРЭС і вайсковым аэрадромам у Мілераве, таксама ў выніку атакі была пашкоджаная лінія электраперадачы.