New York Post: Трамп плануе ажыццявіць самую вялікую дэпартацыю ў гісторыі ЗША
15- 23.12.2024, 9:28
- 12,734
Палітык заявіў аб падпісанні шэрагу гістарычных указаў.
Абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абяцае правесці найбуйнейшую аперацыю дэпартацыі ў гісторыі краіны.
Аб гэтым піша New York Post.
«У свой першы дзень у Авальным кабінеце я падпішу гістарычны шэраг указаў, каб закрыць нашую мяжу для нелегальных мігрантаў і спыніць нашэсце ў нашу краіну. І ў той жа дзень мы пачнём найбуйнейшую аперацыю дэпартацыі ў амерыканскай гісторыі, большую, чым у часы прэзідэнта Дуайта Эйзенхаўэра», - заявіў Трамп.
Адзначаецца, што на працягу ўсёй сваёй перадвыбарнай кампаніі 2024 Трамп абяцаў правесці кампанію масавай дэпартацыі нелегальных імігрантаў, якія пражываюць на тэрыторыі ЗША.