«Азоў» адбіў масаваны штурм расейцаў
3- 22.12.2024, 20:37
- 6,180
Вораг атакаваў нават на самакатах.
Вайскоўцы адбілі маштабны штурм расейскіх акупантаў. Вораг страціў машыны, тэхніку і больш за 60 вайскоўцаў.
Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на заяву 12-й брыгады спецыяльнага прызначэння "Азоў" НДУ.
Вайскоўцы патлумачылі, што штодня расейская пяхота спрабуе любымі спосабамі прарвацца ўглыб абароны і замацавацца ў паўразбураных забудовах ці падвалах, схавацца ў пасадках.
За апошнія некалькі месяцаў падчас масаваных штурмаў супраціўнік страціў значную колькасць бранятэхнікі.
«Таму сёння расейцы звяртаюцца да масавага выкарыстання легкавых аўтамабіляў, багі і нават электрасамакатаў. Усе тыпы расейскага транспарту, а таксама іх знішчэнне - зафіксаваныя на відэа», - паведамілі ў «Азове».
Увогуле вядома, што ўкраінскія вайскоўцы знішчылі:
5 адзінак браняванай тэхнікі,
8 адзінак аўтатранспарту,
ліквідавана 63 расейцаў,
тры кінутыя электрасамакаты.