У крамах Менска пачалі прадаваць расол ад пахмелля
15- 22.12.2024, 22:20
- 10,854
Кошт здзіўляе.
У Менску перад каляднымі святамі пачалі прадаваць расол. Мяркуючы з усяго, ад пахмелля.
Фатаграфію незвычайнай прадукцыі ў рэдакцыю Tochka.by даслала чытачка.
«Знайшла ў сетцы «Сем пятніц», але здзівіў кошт за маленькую бутэлечку», - піша спадарыня.
За 200 мл расолу ў краме просяць Br5,69. На выбар прапануюць два варыянты антыпахмельны напой – агурковы і капусны.
"Выгадней купіць слоікі агуркоў або памідораў з расолам, яшчэ і зэканоміш", – дадала чытачка партала.
Расол з Расеі
Вырабляе новы прадукт расейская гандлёвая марка Interkvass. На сайце кампаніі ўдакладняецца, што гэтыя безалкагольныя напоі прыгатаваныя з выкарыстаннем чайнага грыба і марскога рысу.
Напрыклад, у складзе агурковага расолу значацца агуркі свежыя, вада пітная, культура чайнага грыба, соль, часнок свежы, сельдэрэй свежы, лаўровы ліст, насенне кропу, падсаложвальнік сцевіалгліказід.