СМІ: «Шахед», які ўначы атакаваў Украіну, праляцеў 170 км праз Беларусь
1- 22.12.2024, 17:29
- 2,110
Расейскія дроны шэсць разоў за апошнія 24 гадзіны перасякалі мяжу нашай краіны.
Расейскія дроны шэсць разоў за апошнія 24 гадзіны перасякалі мяжу Беларусі. Адзін з іх прайшоў больш за 170 км углыб краіны.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на "Беларускі Гаюн".
Са звестак маніторынгавай групы, на працягу апошняга дня зафіксавана не менш за 6 заходаў расейскіх дронаў-камікадзэ тыпу «Шахед» у Беларусь з Украіны.
Першы заход быў а 14:23, калі адзін дрон заляцеў на Камарын і далей выйшаў на Прыпяць. Далейшыя заходы зафіксаваныа:
15:05,
20:58,
01:03 (2х),
07:31.
У той жа час, паводле звестак маніторынгавай групы, "Шахед", які заляцеў а 15:05 праз Асарэвічы, праляцеў па поўдні Беларусі больш за 170 км і выйшаў назад ва Украіну ў раёне Мілошавічаў (Лельчыцкі р-н).
Яшчэ адзін дрон, які заляцеў а 20:58 праз Камарын, таксама пайшоў на захад па мяжы, курсам на Ельск, дзе знік з моманту апошняй фіксацыі а 21:30.