Ці могуць школы ў Беларусі збіраць звесткі аб планах дзяцей на вакацыях?
10- 22.12.2024, 15:41
- 5,802
Выявілася, што не ўсё так проста.
Школы не маюць права збіраць звесткі аб планах вучняў на канікулах. Запаўненне такіх анкет некаторы час практыкавалася ў школах пасля 2020 года. Аднак, як выявілася, гэта не зусім законна, піша «Наша Ніва».
Нацыянальны цэнтр абароны персанальных звестак прапрацаваў гэтае пытанне з Мінадукацыі. У цэнтры заявілі, што школы не могуць збіраць анкеты, якія змяшчаюць інфармацыю аб месцы знаходжання вучняў у перыяд вакацый, уключаючы прозвішча, імя, імя па бацьку, ступень сваяцтва і кантактныя звесткі асоб, з якімі дзіця знаходзіцца падчас канікулаў.
Збіраць такую інфармацыю школа можа толькі ў асобных выпадках, якія прапісаныя ў законе. Напрыклад, пры наяўнасці ў дзіцяці статусу знаходжання ў сацыяльна небяспечным становішчы.
Пры гэтым не ўдакладняецца, ці могуць школы збіраць звесткі аб тым, як дзеці правялі канікулы, гэта значыць, ужо постфактум.