22 снежня 2024, Нядзеля, 19:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ патапілі расейцаў на сярэдзіне Дняпра пад Херсонам

4
УСУ патапілі расейцаў на сярэдзіне Дняпра пад Херсонам

Замацавацца на правым беразе для акупантаў практычна немагчыма.

Расейскія падраздзяленні на Херсонскім кірунку распачынаюць актыўныя дзеянні па фарсаванні ракі Дняпра, спрабуючы прарваць абарону і замацавацца на правым беразе.

Як паведамляе выданне «Громадське» са спасылкай на спікера Сіл абароны Поўдня Уладзіслава Валошына, апошнія падзеі ўключалі масаваныя артылерыйскія абстрэлы і спробы пераправы дыверсійна-выведвальных груп (ДВГ).

Пры гэтым нават расейскія вайсковыя эксперты адзначаюць, што спробы будуць праваленыя, расейцаў чакаюць вялізныя страты і адсутнасць выніку. Замацавацца на правым беразе для іх практычна немагчыма.

20 снежня вораг адкрыў агонь са ствольнай і рэактыўнай артылерыі ў кірунку ўздоўж Дняпра і горадзе Херсоне. Падчас гэтай атакі расейская ДВГ паспрабавала прайсці ў раён Антонаўскага моста, каб трапіць на правы бераг.

Аднак аператыўныя дзеянні ўкраінскіх Сіл абароны спынілі гэтую спробу, дыверсанты былі ліквідаваныя да таго, як дасягнулі сярэдзіны ракі. Актыўнасць ворага назіраецца і ў іншых месцах.

Са слоў Валошына, спробы пераправы адзначаныя ля Казацкага, на астравах Вялікі Пацёмкін і Забыч.

Акрамя таго, расейскія войскі спрабуюць захапіць астравы паблізу населенага пункта Іванаўкі на правым беразе. Паводле інфармацыі рэсурсу DeepState, акупанты спрабуюць заняць стратэгічна важныя пазіцыі ў вусці Дняпра.

Гэтыя дзеянні, на думку экспертаў, накіраваныя на падрыхтоўку плацдарму для магчымага наступу.

Спікер Украінскага добраахвотніцкага войска «Поўдзень» Сяргей Братчук падкрэсліў, што паўнавартаснага фарсавання Дняпра расейскімі войскамі не зафіксавана.

Аднак вораг працягвае выведвальныя дзеянні і спрабуе штурмаваць выспы, каб забяспечыць сабе больш выгадныя пазіцыі.

Украінскія вайскоўцы захоўваюць кантроль над сітуацыяй, але рост актыўнасці супраціўніка паказвае на высокую імавернасць новых нападаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках