У беларускіх крамах знайшлі небяспечную ікру з гародніны
4- 21.12.2024, 19:11
- 4,366
Яе забаранілі прадаваць.
Дзяржстандарт унёс у спіс небяспечных тавараў кансервы, якія вы напэўна бачылі на крамных паліцах. Пад забарону на рэалізацыю патрапіла ікра з кабачкоў гандлёвай маркі «Гаспадар-Барын».
Выпускае гэтую прадукцыю Быхаўскі кансервавы завод. Пасля праверкі складу прадукту аказалася, што пры яго вытворчасці былі дапушчаны небяспечныя парушэнні. У выніку ўзровень нітратаў у ікры з гародніны быў перавышаны ў 2,6 разы - пры дапушчальных 400 мг/кг іх паказчык у прадукце склаў 1052 мг/кг.
Дзяржстандарт з 24 снежня забараніў продаж гэтай ікры ў Беларусі.