Навукоўцы навучылі ШІ адрозніваць гатункі віскі
13- 21.12.2024, 16:51
- 2,102
Дакладнасць распазнавання дасягнула 90%.
Даследнікі з Інстытута тэхналогій і ўпакоўкі Фраўнгофера (Нямеччына) распрацавалі алгарытмы машыннага навучання для вызначэння паходжання віскі і яго наймацнейшых нот. Па атрыманаму выніку ШІ абышоў экспэртаў-людзей, піша «Нож».
Смак напою залежыць ад тыпу збожжа, тэхналогіі дыстыляцыі і ўмоў вытрымкі, а ключавыя ноты водару звязаны са складанай сумессю пахкіх злучэнняў. Цяпер для ацэнкі якасці віскі запрашаюць навучаных людзей, але гэта дорага.
ШІ, створаны нямецкімі навукоўцамі, прааналізаваў віскі на аснове выяўленых малекул і вызначыў краіну паходжання кожнага напою, а таксама пяць асноўных нот. Алгарытм выявіў карамельны водар амерыканскага віскі і яблычны, растваральны і фенольны - як характэрныя ноты шатландскага. У цэлым, дакладнасць пазнавання дасягнула 90%. Аўтары распрацоўкі ўважаюць, што яна дапаможа вырабляць больш якасны прадукт.