УСУ узброяць дыстанцыйнымі баявымі модулямі
3- 21.12.2024, 16:44
- 6,114
Што гэта за зброя.
На ўзбраенне УСУ прынялі дыстанцыйны баявы модуль Wolly. Гэта зброя ўкраінскай вытворчасці.
Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны Украіны.
Мінабароны кадыфікавала і дапусціла да выкарыстання ў падраздзяленнях Сіл абароны дыстанцыйна кіраваны баявы модуль Wolly.
Модуль абсталёўваецца кулямётам калібра 7,62 ці 12,7 мм з боекамплектам з сістэмай аўтаматычнай падачы патронаў, цеплавізарам, сістэмай аўтаматычнага выяўлення, распазнання і суправаджэння цэляў.
"Айчынныя збройнікі ўвасобілі ў баявым модулі тэхналагічныя развязанні, заснаваныя на запытах з войскаў і рэальным баявым досведзе ўкраінскіх абаронцаў", - адзначыў намеснік міністра абароны Дзмітрый Клімянкоў.
З ягоных слоў, быў улічаны шэраг прапаноў у кіраванні і аўтаматызацыі пры прымяненні зброі.
Мінабароны дадае, што ўкраінскі модуль зручна транспартаваць, бо ён лёгкі. Да месца ўстаноўкі яго можа даставіць адзін вайсковец. Зарада акумулятараў стае на некалькі дзён працы Wolly.