21 снежня 2024, Субота, 17:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

HIMARS падпалілі авіяцыйны каледж у расейскім Рыльску

3
HIMARS падпалілі авіяцыйны каледж у расейскім Рыльску

Аб'ект дэтанаваў усю ноч.

Толькі да раніцы суботы, 21 снежня, у расейскім горадзе Рыльску быў патушаны пажар у авіяцыйным каледжы пасля ўдару УСУ сістэмай HIMARS, піша «Дыялог.UA».

Магутны ўдар па Рыльскім авіяцыйным каледжы быў нанесены ўвечары 20 снежня. Расейскія ўлады ўчынілі з гэтай нагоды грандыёзны скандал, абвінаваціўшы Украіну ў атацы на «цывільны аб'ект» і нават ініцыявалі паседжанне ААН з гэтай нагоды.

Аднак вельмі хутка высветлілася, што каледж выкарыстоўваўся далёка не для цывільных мэтаў. Мяркуючы з усяго, аб'ект выкарыстоўваўся як пункт часовай дыслакацыі расейскага войска.

Таксама раней у мясцовых СМІ публікавалася інфармацыя, што ў каледжы навучаюць расейскіх вайскоўцаў абыходжанню з дронамі.

Адразу пасля ўдару каледж быў ачэплены вайскоўцамі. Мясцовыя жыхары чулі да раніцы выбухі на месцы пажару – гэта была другасная дэтанацыя снарадаў.

Расейскі ваенны блогер Ян Мацвееў, вывучыўшы кадры з месца ўдару, выказаў здагадку, што выкарыстоўваліся снарады GMLRS. Версія расейскай прапаганды пра касетныя боепрыпасы не пацвердзілася.

«Ёсць інфармацыя пра размяшчэнне расейскіх вайскоўцаў у будынку Рыльскага авіяцыйнага каледжа. Яго пашкоджаны корпус ачапілі вайскоўцы. Беручы да ўвагі, што вочнае навучанне ў гэтай частцы Курскай вобласці не вядзецца, у каледжы мог знаходзіцца ПВД. Які і стаў галоўнай мэтай украінскага ўдару», – напісаў ён.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках