WSJ: Расея сутыкнулася з вострым дэфіцытам новага ўзбраення
1- 21.12.2024, 13:10
- 6,158
У бой выпраўляюць савецкую тэхніку.
У пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расея чакала, што хутка захопіць Кіеў, таму перакінула большую частку сваёй тэхнікі ва Украіну разам з самым сучасным абсталяваннем. Аднак украінцы атрымалі поспех, не дапусціўшы прарыву акупантаў у сталіцу і знішчыўшы кучу варожай тэхнікі падчас баявых дзеянняў. Такім чынам цяпер Расеі даводзіцца выкарыстоўваць запасы з савецкіх часоў, бо пастаўкі новай бронятэхнікі змяншаецца, піша The Wall Street Journal.
У выданні нагадалі, што кампаненты да тэхнікі, якія Расея атрымлівала з заходніх краінаў, сталі недаступнымі праз увядзенне санкцый.
«Вясной 2023 года кадры, на якіх расейскія танкі дзясяткамі перавозяць у вагонах цягнікоў ва Украіну, заахвоцілі расейскіх тэлевізійных экспертаў жартаваць, што неўзабаве Масква можа пачаць здымаць з пастаментаў помнікаў танкі Т-34, якія ўдзельнічалі ў Другой сусветнай вайне», – адзначылі ў матэрыяле.
Такім чынам, у выданні мяркуюць, калі хаўруснікі будуць прадаўжаць ваенную дапамогу Украіне, то Расея не будзе мець сродкаў для вядзення вайны.
«У іх нічога не засталося. Яны вычарпалі свае рэзервы», – заяўляў у жніўні 2023 года кіраўнік украінскай ваеннай выведкі Кірыл Буданаў.
У той самы час у WSJ адзначылі, што Буданаў недаацаніў вялікі памер расейскіх запасаў, якія засталіся пасля распаду СССР.
У выданні дадалі, што вайсковыя выдаткі РФ дасягнулі постсавецкага максімуму, таму плануецца, што ў наступным годзе яны вырастуць да больш як 120 млрд даляраў, што будзе складаць больш за 30% ад агульных выдаткаў.
У сваю чаргу Майкл Г'ерстад, які сочыць за расейскім войскам у Міжнародным інстытуце стратэгічных даследаванняў, адзначыў, што цяпер РФ вырабляе новыя і адрамантаваныя танкі з такой хуткасцю, з якой яна іх страчвае на фронце, гэта значыць 100 адзінак за месяц.
«Так, ёсць дэфіцыт, але ён не такі відавочны, як многія думаюць. Аднаўленне Расеі адбылося значна лепш, чым я мог сабе ўявіць», – падкрэсліў эксперт.
Акрамя таго, украінскія і заходнія выведнікі расказалі, што расейцы скарысталі да сваіх стратаў. Сярод іншага, яны пасылаюць хвалі пяхоты наперад невялікімі групамі, а танкі хаваюць у лесапалосах, каб весці агонь па ўкраінцах здалёк.
Такім чынам гэта дапамагло Расеі захаваць свае запасы бронятэхнікі на ўсходзе Украіны.
«Расея не можа падтрымліваць такую інтэнсіўнасць наступальных аперацый вечна, але яна адаптуецца, каб падоўжыць гэты тэрмін. Украінцы не маюць часу чакаць, пакуль у расейцаў скончыцца тэхніка», – адзначыў старэйшы навуковы супрацоўнік Фонду Карнегі, які рэгулярна наведвае ўкраінскія падраздзяленні на перадавой, Майкл Кофман.