20 снежня 2024, Пятніца, 21:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча сёлета зарэгістравала рэкорд па мігрантах на мяжы з Беларуссю

5
Польшча сёлета зарэгістравала рэкорд па мігрантах на мяжы з Беларуссю

Год яшчэ не скончыўся, а колькасць нелегальных спроб перайсці мяжу дасягнула 30 тысяч.

Польскія памежнікі з пачатку 2024 года да 15 снежня зарэгістравалі 30 тысячаў нелегальных спроб мігрантаў перасекчы мяжу з тэрыторыі Беларусі, паведамляе «Радыё Свабода».

Аб тым, што сёлета адзначаецца значны рост неўрэгуляванай міграцыі, інфармагенцтву dpa паведаміў высокапастаўлены ўрадавы чыноўнік Польшчы.

Для параўнання. Падчас парламенцкіх дэбатаў намеснік міністра ўнутраных спраў Польшчы Чэслаў Мрочак казаў, што за 2023 год было зафіксавана амаль 26 тысяч такіх спроб, а ў 2022-м - больш за 15 тысяч.

Нагадаем, міграцыйны крызіс на межах Беларусі з Польшчай і Літвой узнік у другой палове 2021 года. Мігранты з краін Блізкага Усходу і Афрыкі прыляталі ў Беларусь, каб нелегальна перайсці ў Еўразвяз. Польскія і літоўскія памежнікі неаднаразова сведчылі, што беларускія памежнікі дапамагаюць мігрантам перасекчы мяжу. Дзеянні беларускіх уладаў на Захадзе расцанілі як форму гібрыднай вайны.

Краіны Балтыі і Польшча ўважаюць гэта за помсту за жорсткую пазіцыю ў дачыненні да рэпрэсій Лукашэнкі супраць беларускай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках