У Койданаве прайшлі масавыя затрыманні і ператрусы
10- 20.12.2024, 15:45
- 10,374
Дакладная колькасць затрыманых высвятляецца.
У аўторак, 17 снежня, у Койданаве прайшлі затрыманні і ператрусы, паведаміў праваабарончы цэнтр «Вясна».
Паводле папярэдняй інфармацыі, сілавікоў цікавілі незалежныя назіральнікі на мінулых выбарах, а таксама людзі, якія праходзілі ў адміністрацыйных справах за ўдзел у паслявыбарных пратэстах.
Дакладная колькасць затрыманых высвятляецца.