20 снежня 2024, Пятніца, 21:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі з'явіцца паўночнакарэйскі Adidas

11
У Расеі з'явіцца паўночнакарэйскі Adidas
иллюстративное фото

Брэнд належыць войску КНДР.

Паўночнакарэйская кампанія Naegohyang падала заяўку на рэгістрацыю ў Расеі свайго таварнага знака. Адпаведная інфармацыя з'явілася ў базе Распатэнта, звярнуў увагу РБК. Прадстаўнік названай у заяўцы "Патэнтна-прававой фірмы "ЮС" пацвердзіў, што гэта сапраўды кампанія з Паўночнай Карэі, аднак не змог удакладніць, для чаго яна плануе выкарыстоўваць свой таварны знак у Расеі.

Назва Naegohyang перакладаецца з карэйскага як "Мая радзіма". У 2018 годзе The Economist пісаў, што кампанія пачынала з вытворчасці цыгарэт, але цяпер выпускае "мноства не звязаных паміж сабой тавараў", напрыклад гульнявыя карты, сродкі гігіены, спартыўны інвентар і электроніку. Як адзначаў Fox Business, Naegohyang – гэта "адзін з самых вядомых брэндаў Паўночнай Карэі". Пры гэтым паўночнакарэйскае выданне "Часон сёння" называў кампанію канкурэнтам Adidas і Puma.

Таксама інфармацыя аб Naegohyang з'яўлялася на старонцы ў Facebook расейскага пасольства ў КНДР. Фота са стэндам прадпрыемства на 13-й Пхеньянскай міжнароднай восеньскай выставе тавараў было падпісанае "вядомая карэйская кампанія "Нэ Кохян" - вытворца спартыўнага абсталявання і прадуктаў харчавання".

Naegohyang належыць войску КНДР, кажа савецкі і расейскі ўсходазнаўца, спецыяліст у Паўночнай Карэі, прафесар Універсітэта Кукмін (Сеул) Андрэй Ланькоў. «Апошнім часам свае таварныя знакі ў нас зарэгістравала некалькі паўночнакарэйскіх кампаній. Але Naegohyang вырабляе яшчэ і алкаголь, па-мойму, раней за заявкі ад кампаній у гэтай сферы не было. А так звычайная справа: даволі вядомая ў Паўночнай Карэі кантора, магчыма, хоча выходзіць на расейскі рынак і рэгіструе свой знак», - сказаў Ланькоў.

У асноўным кампаніі мае дзве мэты пры рэгістрацыі свайго таварнага знака на тэрыторыі іншай дзяржавы, кажа гендырэктар агенцтва «Артпатэнт», патэнтны павераны Грыгорый Бусароў. «Першая - гэта абараніць прадукт ад падробак. Але не менш важная і іншая - абараніць сябе ад нядобрасумленных партнёраў. Напрыклад, пазбегнуць канфлікту з дыстрыбутарам. Ёсць прыклады, калі дыстрыбутар, які вазіў тавары вытворцы ў краіну, рэгіструе на сябе таварны знак гэтага вытворцы, а потым або пагражае пастаўшчыку, кажучы, што той можа працаваць толькі з ім, або спрабуе прадаць вытворцу права на яго ж таварны знак, або пачынае сам вырабляць тавары пад ужо вядомым таварным знакам», - растлумачыў Бусароў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках