18 снежня 2024, Серада, 16:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі пачаўся месяц гастранамічнага турызму

6
У Беларусі пачаўся месяц гастранамічнага турызму

Куды схадзіць.

Снежань 2024 года абвешчаны месяцам гастранамічнага турызму.

Нацыянальнае агенцтва турызму прапануе выправіцца ў кулінарнае падарожжа па краіне.

«Беларусь – гэта не толькі велічныя замкі і разгалістыя лясы. Гэта таксама краіна з багатай і ўнікальнай кулінарнай культурай, якая прапануе незабыўныя гастранамічныя ўражанні. Гастранамічны турызм у Беларусі – гэта займальнае падарожжа ў свет смакаў і водараў, дзе сучасныя кулінарныя трэнды гарманічна пераплятаюцца са старажытнымі традыцыямі», – адзначылі там.

Снежань прызначаны месяцам гастранамічнага турызму невыпадкова. Перад навагоднімі святамі пройдзе мноства кірмашоў, дэгустацый ды іншых падобных мерапрыемстваў.

Самай яркай падзеяй заклікана стаць «Зімовая Vulitsa Ezhа». Яна пройдзе на гастрапляцоўцы «Найлепшая вуліца» 21–22 снежня.

Акрамя таго, беларусам прапануюць наведаць гарады і вёскі, якія славяцца сваімі гастранамічнымі вынаходкамі.

Нагадаем, што ў 2024 годзе кожны месяц прысвечаны аднаму з відаў турызму. У лістападзе гасцям краіны і мясцовым жыхарам прадэманстравалі развітую паляўнічую інфраструктуру.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках