Шольц: Я выразна сказаў Пуціну, што РФ павінна спыніць вайну і вывесці свае войскі з Украіны
17- 2.12.2024, 20:02
- 7,004
Канцлер Нямеччыны ў Кіеве расказаў пра сваю размову з дыктатарам РФ.
Канцлер Нямеччыны Олаф Шольц, каментуючы сваю гутарку з расейскім дыктатарам Уладзімірам Пуціным у лістападзе, заявіў, што Расея павінна спыніць вайну.
Пра гэта ён сказаў падчас прэс-канферэнцыі з Уладзімірам Зяленскім.
«Украіна мае сваё войска і свае Узброеныя сілы, і можа дасягнуць сваёй поўнай незалежнасці. Гэта азначае, што Расея павінна спыніць вайну і вывесці свае войскі. Я яму (Пуціну – Рэд.) гэта выразна сказаў», – адзначыў Шольц.
Таксама ён расказаў пра размову з Пуціным у пачатку 2022 года і заявіў, што Расея «пачаць гэтую вайну пастанавіла яшчэ за два гады да пачатку».