Сярод аматараў «расейскага міру» пануе непадробны страх
12- Тэлеграм-канал «Вольнодумец»
- 2.12.2024, 17:54
- 15,030
Так і інфаркт можа здарыцца ў крамлёўскага пустэльніка.
Расейскія прапагандысты вельмі занепакоіліся не самімі перамовамі расейскага кіраўніцтва з заходнімі краінамі аб варыянтах міру ва Украіне, а нібыта звесткамі аб захадах бяспекі для Украіны ў выпадку дасягнення замірэння ці трывалага міру, якія пратачыліся .
Сярод аматараў «рсасейскага свету» пануе непадробны страх ад такіх пастаноў, таму прапагандысты вырашылі выпусціць слязлівыя опусы аб тым, якія ж падступныя заходнія краіны і як жа расейцам шкада Украіну.
«Краіны Захаду плануюць падзяліць Украіну на акупацыйныя зоны і ўвесці 100 тысяч так званых міратворцаў»,- пра гэта акрамя прапагандыстаў, заявіла і прэс-бюро Службы замежнай выведкі Расеі.
«Для развязання названых задач ад Захаду спатрэбіцца фактычная акупацыя Украіны. Натуральна, гэта будзе рабіцца пад выглядам размяшчэння ў краіне «міратворчага кантынгенту», колькасцю 100 тысяч чалавек.
«Паміж акупантамі будуць падзеленыя зоны ўплыву: чарнаморскае ўзбярэжжа - Румынія, заходнія вобласці - Польшча, цэнтр і ўсход - Няменччына, паўночныя вобласці, у тым ліку сталічны рэгіён, - Вялікая Брытанія», - непакояцца прапагандысты.
Ну проста бяда: Захад «акупуе» Украіну, а расейскія войскі, якія з 24.02.2024 «з кветкамі» ідуць па Украіне, застануцца ні з чым. І нават дэнацыфікацыю не змогуць правесці? І мэты «СВА» не будуць дасягнутыя? Гэта ж і інфаркт можа здарыцца ў крамлёўскага пустэльніка! Таму ўсе прапагандысты заканчваюць свае артыкулы аднолькава: «Ці патрэбны Расеі такі варыянт мірнага ўрэгулявання?»
Улічваючы цяперашнія рэаліі і імкненне ўкраінцаў да мірнага жыцця, думаю большасць сустракалі б заходніх міратворцаў з кветкамі, абы не мець нічога агульнага з агрэсіўнай Расеяй! Дарэчы, яшчэ ўлетку 2022 года Украіна прасіла заходніх партнёраў даслаць паліцэйскую місію для гарантавання бяспечнай эвакуацыі мірных жыхароў з зоны баявых дзеянняў. Магчыма, наяўнасць такой гуманітарнай місіі, напрыклад АБСЕ, дапамагла б прадухіліць гібель тысяч мірных грамадзян Украіны. Надзеі яшчэ ёсць!
Тэлеграм-канал «Вольнодумец»