«Нас, відавочна, спісалі»: на фронце ўзбунтаваліся расейцы
8- 2.12.2024, 16:21
- 11,798
Скардзяцца на абыякавасць камандавання.
У сеціве з'явілася відэа, на якім расейскія салдаты, якія хаваюцца ў разбуранай школе, скардзяцца на поўную адсутнасць падтрымкі з боку камандавання, недахоп ежы, медыкаментаў і дапамогі.
«Нас, здаецца, спісалі. А мы яшчэ жывыя», - кажуць акупанты, упэўненыя, што іх камандаванне нават не ведае, дзе яны знаходзяцца, ці ўжо ўважае іх мёртвымі.
Са слоў вайскоўцаў, расейскія камандзіры ставяцца да іх як да «расходнага матэрыялу», кідаючы на перадавую без належнай падрыхтоўкі, забеспячэння і плана. Руіны школы, дзе яны знайшлі прытулак, сталі для іх часовым сховішчам ад абстрэлаў, якія яны называюць інтэнсіўнымі і дакладнымі, паведамляе Цензор.НЕТ.