За «здраду дзяржаве» судзяць супрацоўніка новастворанага Дэпартамента крымінальнай выведкі
1- 2.12.2024, 15:22
- 11,064
Дэпартамент падаў пазоў за прычыненне маёмаснай шкоды.
У Менскім гарадскім судзе 19 снежня пачнуць разглядаць справу супраць 35-гадовага Аляксандра Кудрэвіча, якога абвінавачваюць паводле ч.3 арт. 361-1 КК (удзел у экстрэмісцкім фармаванні) і ч. 2 арт. 356 КК (Здрада дзяржаве, учыненая службовай асобай, якая займае адказнае становішча, або асобай, на якую распаўсюджваецца статус вайскоўца).
Справу будзе разглядаць Любоў Сімахіна, піша «Вясна».
Магчыма, ён працаваў у Дэпартаменце крымінальнай выведкі, які падаў супраць Аляксандра пазоў за прычыненне маёмаснай шкоды.
Аляксандра затрымалі, як мяркуецца, у студзені. Паводле інфармацыі ў яго сацсетках, мужчына жанаты, у 2014 годзе скончыў БДУІР.