18 снежня 2024, Серада, 13:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Да дна Расеі яшчэ далёка»

1
«Да дна Расеі яшчэ далёка»

Рубель будзе абясцэньвацца яшчэ больш.

Адзін даляр ЗША ўжо некалькі дзён каштуе больш як 110 расейскіх рублёў. Старшыня Камітэта эканамістаў Украіны Андрэй Новак даў адказ на пытанне, гэта ўжо граніца або рубель абясцэніцца яшчэ больш, піша «Главред».

На ягоную думку, курс, які мы ўжо бачылі - 113 рублёў за даляр і 120 рублёў за еўра, дакладна яшчэ не з'яўляецца дном.

«Да дна Расеі яшчэ далёка, але яна ўпэўнена рухаецца шляхам абясцэньвання рубля. Да канца 2024 года будзе яшчэ некалькі хваляў дэвальвацыі рубля», - сказаў Новак.

Як тлумачыць кіраўнік Камітэта эканамістаў Украіны, бліжэй да канца года кампаніі падводзяць вынікі і спрабуюць абараніць свае даходы, замяняючы рублёвыя даходы на цвёрдыя валюты.

«Таму будзе падвышаны попыт на даляр і еўра», - рэзюмаваў Новак.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках