26 снежня 2024, Чацвер, 17:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаму беларусаў пазбавілі тыдня выходных у студзені

27
Чаму беларусаў пазбавілі тыдня выходных у студзені

Узяўся адказваць Галоўчанка.

Урад не зрабіў 3 студзеня выходным днём, тым самым пазбавіўшы беларусаў тыдня навагодніх вакацый, бо цяпер «мы не ў тых умовах». Пра гэта распавёў у інтэрв'ю дзяржтэлеканалу прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка.

- Я гэта як нейкую праблему наогул не разглядаю. Усё ж такі тыдзень - гэта практычна поўнае расхалоджванне або замарозка эканомікі. Мы цяпер не ў тых умовах, каб дазволіць сабе такія доўгія вакацыі. Хоць зноў жа, кожнае прадпрыемства мае права прыняць пастанову, якая больш пасуе для іх вытворчых мэтаў, — сказаў кіраўнік урада.

Галоўчанка дадаў, што калі прадпрыемства працуе ў «гарачым рытме, яму трэба, дапусцім, спачатку спыніць, а потым на адзін дзень запусціць абсталяванне, ну, напэўна, гэта не вельмі эканамічна эфектыўна».

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках