Пад Лёзнам сабака напаў на сваю гаспадыню
15- 2.12.2024, 9:27
- 9,458
Жывёліну застрэлілі.
Інцыдэнт адбыўся 26 лістапада ў вёсцы Шахі. Мясцовая жыхарка паведаміла ў міліцыю, што на яе накінуўся ўласны сабака пароды алабай.
Сілавікі, якія прыбылі на месца, забілі жывёліну, а затым накіравалі ў раённую ветэрынарную станцыю для правядзення праверкі на наяўнасць шаленства. Аднак яно не пацвердзілася, распавялі lioznonews.by у міліцыі.
Чаму алабай праявіў агрэсію ў дачыненні да гаспадыні, незразумела, адзначылі ў Лёзненскім РАУС.
Адзначым, гэта не першы выпадак, калі сабакі гэтай пароды нападаюць на людзей. Так, летась у аграгарадку Кавалі Бабруйскага раёна алабай на прывязі загрыз жанчыну, якая жыла праз некалькі дамоў ад падворка.