Паўстанцы ўвайшлі ў рэзідэнцыю Асада
- 2.12.2024, 12:07
- 29,320
Кадры з Алепа.
Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў рэзідэнцыю дыктатара Башара Асада ў горадзе Алепа. Ён цалкам пад кантролем пратурэцкіх сіл.
Урадавыя войскі Сірыі здзейснілі так званы «бяспечны адвод» сваіх сіл з асноўных раёнаў Алепа. Горад заняў фармаванне «Хаят Тахрыр аш-Шам». Мясцовыя ўлады цалкам закрылі аэрапорт Алепа і перакрылі ўсе пад'язныя шляхі.
На 2 снежня паўстанцкія атрады прасоўваюцца па іншых кірунках. З'яўляюцца паведамленні аб іх прысутнасці ў горадзе Хама.