УСУ ўдарылі з HIMARS па ўрачыстым шыхтаванні расейскіх дэсантнікаў
14- 2.12.2024, 8:03
- 33,898
Накрыты камандны пункт у Курскай вобласці.
УСУ паспяхова атакавалі камандны пункт 83-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгады ПДВ РФ на Куршчыне, нанёсшы ворагу вялікія страты ў жывой сіле. Удар быў нанесены 30 лістапада з РСЗА HIMARS.
Пра гэта піша Telegram-канал «Дасье шпіёна».
У выніку гэтай атакі 12 расейскіх вайскоўцаў, у тым ліку чацвёра афіцэраў, былі ліквідаваныя, яшчэ 25 атрымалі раны.
У паведамленні ўдакладняецца, што ўдар быў нанесены падчас урачыстага шыхтавання з нагоды гадавіны ўтварэння брыгады.