19 снежня 2024, Чацвер, 19:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі сустрэўся з прэзідэнтамі Еўрапейскай камісіі ды Еўрарады

2
Зяленскі сустрэўся з прэзідэнтамі Еўрапейскай камісіі ды Еўрарады

Сталі вядомыя дэталі размовы.

Уладзімір Зяленскі ў чацвер, 19 снежня, сустрэўся ў Брусэлі з прэзідэнткай Еўрапейскай камісіі Урсулай фон дэр Ляен і прэзідэнтам Еўрапейскай рады Антонію Коштам, паведамляе «Зеркало Недели». Бакі абмеркавалі ўступленне Украіны ў Еўразвяз, прыярытэты ў рабоце новага складу Еўракамісіі, абарону энэргетычнай інфраструктуры і дзяцей, а таксама павелічэнне ўнутранай абароннай вытворчасці.

«Асобна пагутарылі па выкарыстанні замарожаных расейскіх актываў на патрэбы Украіны. Дзякуй за новую макрафінансавую дапамогу ЕЗ на 18,1 млрд еўраў у рамках крэдыту G7. Чакаем першую рату ўжо ў студзені 2025-га», - указаў прэзідэнт Украіны ў Facebook.

Зяленскі адзначыў, што падчас размовы з Коштам была сканцэнтраваная ўвага на аб'яднанні міжнародных намаганняў для набліжэння справядлівага міру ва Украіне.

«Асабліва з самага пачатку наступнага года нам вельмі патрэбнае адзінства паміж Злучанымі Штатамі і ЕЗ і краінамі Еўропы. Толькі разам Злучаныя Штаты і Еўропа могуць сапраўды спыніць Пуціна і выратаваць Украіну», - дадаў ён.

Напярэдадні вечарам прэзідэнт Украіны прыбыў у Бельгію. Там ён правёў сустрэчу з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам. Зяленскі падзякаваў ягонай краіне за падрыхтоўку адной брыгады для УСУ. У той жа час Макрон праінфармаваў аб сваёй камунікацыі з іншымі партнёрамі па дасягненні міру.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках