19 снежня 2024, Чацвер, 18:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіроўца фургона з Менска больш за тысячу разоў «абразіў» Лукашэнку

7
Кіроўца фургона з Менска больш за тысячу разоў «абразіў» Лукашэнку
ДЗМІТРЫЙ СОНЧЫК

Дасталася таксама суддзям і міліцыі.

Імя менчука Дзмітрыя Сончыка з'явілася ў раскладзе судоў. ГУБАЗіК паведамляў, што ён пакінуў больш за тысячу каментароў у Telegram, піша «Наша Ніва».

Дзмітрыю Сончыку 40 гадоў. Ён мянчук. Вядома, што Сончык доўгі час працаваў кіроўцам, апошнім часам - дальнабойшчыкам. Захапляецца мотаспортам, а яшчэ радыёаматарствам.

Відэа з Сончыкам выйшла 7 траўня 2024 года на канале ГУБАЗіК, яго затрымалі пасля вяртання з-за мяжы і паставілі каментары ў Telegram — казалі, што ён пакінуў іх больш за тысячу.

Старонка мужчыны створаная вельмі даўно і лёгка дэананімізуецца праз боты, якімі карыстаюцца сілавікі - там заўсёды было ягонае сапраўднае імя. Акрамя таго, Зміцер пакінуў даволі шмат асабістых звестак у саміх чатах.

Са звестак праекту Digital intelligence team, гаворка ідзе менавіта пра яго. Суд над Змітром пачынаецца 26 снежня ў судзе Партызанскага раёна Менска. Яго судзяць паводле трох артыкулаў - "абраза" суддзі (арт. 391 КК), "абраза" Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК) і "абраза" прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК).

Зміцеру Сончыку пагражае да чатырох гадоў калоніі са штрафам.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках