У Магілёве прадаюцца расейскія шпроты з батулізмам
7- 19.12.2024, 15:01
- 3,472
Напярэдадні дзве расейскі патрапілі ў рэанімацыю, пакаштаваўшы іх.
У Магілёве прадаюцца бляшанкі расейскіх шпротаў “За Радзіму” з партыі, у якой быў знойдзены батулізм.
Сцвярджаецца, што бляшанкі з небяспечнай партыі прадаваліся ў краме «Грошык», піша “Магілёў Онлайн”.
Напярэдадні дзве жанчыны ў Екацярынбургу трапілі ў рэанімацыю, пакаштаваўшы шпроты "За Радзіму" вытворчасці рыбзавода ў Калінінградскай вобласці. Яны купілі шпроты ў невядомага мужчыны на рынку.
У бляшанцы шпротаў, як паказала экспэртыза, быў батулізм. Рассельгаснагляд папярэдзіў, што атрута была ў партыі кансерваў ад 13.09.2024 года. Менавіта такія бляшанкі і знайшлі ў Магілёве.