Паветраныя сілы Украіны збілі «шахед» бартавым кулямётам Мі-8
1- 19.12.2024, 12:31
- 2,484
Унікальныя кадры.
Сілы абароны Украіны падчас адбіцця паветранага нападу збілі ўдарны беспілотнік «шахед» бартавым кулямётам гелікаптэра Мі-8. Відэа апублікаванае на старонцы Volunteer Info у Facebook.
«Паспяховае паляванне на смяротную расейскую зброю. Пілот украінскага гелікаптэра паспяхова збіў расейскі «шахед», які ляцеў знішчыць украінскую энэргетычную сістэму. Дрон-камікадзэ спецыяльна «прызямлілі» за межамі жылой зоны, каб пазбегнуць разбурэння і ахвяр на зямлі», - гаворыцца ў публікацыі.
У апублікаваным роліку відаць, як «шахед» мяняе курс, пачынае круціцца ў паветры, падае і выбухае.