19 снежня 2024, Чацвер, 14:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Перад кожным беларусам стаіць найскладанейшы выбар»

6
«Перад кожным беларусам стаіць найскладанейшы выбар»

З'явіліся арыгінальныя развязанні сітуацыі з коштамі ў крамах на Каляды.

Беларуска апублікавала ў TikTok ролік, у якім паскардзілася на "найскладанейшы выбар" кожнага перад Калядамі. Размова аб цэнах на прадукты, з якіх гатуюць стравы для навагодняга стала. Каментатары падзяліліся парадамі, піша “Тэлеграф”.

"Перад кожным беларусам стаіць вельмі складаны выбар: зрабіць салату або ўсё ж пасмажыць мяса", — сказала аўтарка відэа.

І паказала цэннікі на прадукты ў адной з крам гандлёвай сеткі "Еўраопт": чырвоны перац (кіло) — 16,99 рубля, баклажаны — 14,99, таматы — 11,39 і 12,49, грудзінка — 10,99.

“Калі кожны месяц проста адкладаць па 50 р у канверцік, то за год 600 р. збераце. І на стол годны збераце, і на падарункі дзеткам хопіць”, — падзялілася сваім лайфхакам адна каментатарка.

“Квашаная капустка, салёны агурочак і камякі са шкварачкамі. І навошта нам пластыкавыя памідоры?” - падказала развязанне праблемы іншая.

"Лепш дастанем свае кансервы", — мяркуе трэцяя.

Яшчэ адзін карыстальнік TikTok думае, што досыць проста працаваць, каб закупіцца прадуктамі да Новага года: "Сакрэт просты: я не здымаю цік-токі, а працую і зарабляю".

Чым замяніць маянэз у навагодніх салатах? Знайшлі 5 заправак, якія стануць карыснай альтэрнатывай

Частка каментатараў прапаноўвала купляць мяса, а астатняе - са сваіх нарыхтовак. “А мы п'ем таматавы сок, які нарыхтавалі ўлетку. І бульбачка свая тушаная з мясам, і кансервы, і капуста квашаная. Пірагі пячом з варэння”, - расказала жанчына.

@tatiana_angalevich Беларусь, с наступающим!😂 Перец и баклажаны по цене свиной шеи. Томат по цене лопатки #юмор #цены #беларусь #новыйгод #продукты ♬ Later Bitches - Benny Benassi vs. MazZz & Constantin Remix - The Prince Karma

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках