Дзе і за колькі купілі самы дарагі дом у Беларусі ў лістападзе
- 19.12.2024, 11:50
- 1,718
Яго агульная плошча - 375 квадратных метраў.
Самы дарагі дом, прададзены ў Беларусі ў лістападзе 2024 года, знаходзіцца ў пасёлку Драздова, гэта за 5 кіламетраў ад МКАД, паведамляе Realt.by.
Дому пяць гадоў, агульная плошча складае 375 квадратных метраў, пляца - 18 сотак.
Каштаваў пакупніку ён $960 тысяч.
Са звестак Нацыянальнага кадастравага агенцтва гэта самы дарагі дом, прададзены ў гэтым месцы. Раней самай дарагой угодай тут быў дом за $768 тысяч, які купілі ў 2020 годзе.