26 снежня 2024, Чацвер, 9:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кім аказаўся беларус, які напаў на паліцэйскіх у Тайландзе

26
Кім аказаўся беларус, які напаў на паліцэйскіх у Тайландзе

Ён родам з Берасця.

На днях па сацсетках разляцелася відэа, як мужчына на адпачынку ў Тайландзе раскідваў паліцыянтаў і гатэльную ахову ў двары гатэля, а яго жонка і трое дзяцей спрабавалі яго супакоіць.

Мужчына, як мяркуецца, быў у стане алкагольнага ап'янення. Дэбош ён зладзіў у гатэлі на тайскім турыстычным востраве Пхукет. Ён напаў на паліцыянтаў, якія прыбылі па выкліку. Дэбашыра затрымалі і даставілі ў паліцэйскі ўчастак. Беларус адпачываў на Пхукет разам з жонкай і трыма непаўналетнімі дзецьмі. Тыя ўжо вярнуліся ў Беларусь, а мужчыну, якога паліцыя пакінула за кратамі, найбліжэйшым часам чакае суд.

Дэбашырам аказаўся 39-гадовы беларус. Як устанавіла выданне BGmedia, гэта, магчыма, берасцеец Сяргей Асійчук.

Раней ён быў трэнерам і капітанам аматарскай футбольнай каманды "Еўраэкспарт" з Кобрынскага раёна. Сам мужчына прафесійна футболам не займаўся, ён майстар спорту ў армрэстлінгу і кандыдат у майстры ў паўэрліфтынгу.

Фотa: football.by

Асійчук таксама гулец аматарскай каманды "Фармат", фактычна, яе ўладальнік і спонсар.

Мужчына, як мяркуецца, кіруе кампаніяй "Еўраэкспарт". Кампанія займаецца экспартам і імпартам збожжавых і алейных культур і прадуктаў іх перапрацоўкі, а таксама перавозкамі, лагістыкай.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках